Умовы галасавання

У рамках конкурсу “Будзь у Трэцім!” пройдзе народнае галасаванне за ўдзельнікаў. Галасаванне пачнецца 11 лютага і працягнецца да 3 сакавіка ўключна.

Перамогу ў народным галасаванні атрымае той канкурсант, які ў суме набярэ максімальную колькасць галасоў. Улічвацца будуць толькі галасы, зробленыя на сайце арганізацыі і на старонках конкурсу ў сацыяльных сетках (у суполцы УКантакце і на старонцы арганізацыі ў Фэйсбуку).

З аднаго кампутара ў кожнай з намінацый можна прагаласаваць толькі адзін раз.

Таксама будуць улічвацца каментары, якія можна пакінуць кожнаму канкурсанту. Адзін змястоўны каментар будзе раўняцца двум галасам.

Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца  ў сакавіку на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе кожны ўдзельнік конкурсу зможа прэзентаваць сябе і сваю дзейнасць.

Прагаласуй