Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Выcтупоўцы

У якасці вядучых майстар-класаў і прэзентацый у межах нашага Фестывалю мы запрашаем лепшых журналістаў-прафесіяналаў, якія працуюць у беларускіх і замежных СМІ.

На двух папярэдніх Фестывалях у якасці экспертаў выступалі рэпарцёры “Deutsche Welle” і “The Associated Press”, ВВС і “Rzeczpospolita”, рэдактары папулярных беларускіх сайтаў “Салідарнасць” і generation.by, “Ежедневник” і “Заўтра тваёй краіны”, вядоўцы тэлеканала “Белсат” і выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

На сёлетні Фестываль мы таксама запрасілі цікавых і творчых людзей, знаўцаў сваёй справы, якія ахвотна дзяліліся з удзельнікамі Фестывалю сваімі ведамі і досьведам.
Знаёмціся з экспертамі ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі.

Вадзім Шмыгаў

Вядучы майстар-клас а “Інфаграфіка ў электронных і друкаваных СМІ”.

Жыве ў Вільні (Літва). Працуе ў  ЗАТ  “БелаПАН”, намеснік кіраўніка рэдакцыі мультымедыя.

“Інфармацыйная графіка — гэта самы малады з існуючых журналісцкіх жанраў і адзін з самых зручных спосабаў перадачы інфармацыі ў графічнай форме. Сімбіёз выявы і кароткага каментара ўжо даўно заваяваў лідзіруючыя пазіцыі ў вядучых выданнях свету. Сёння інфаграфіка — адзін з самых зручных спосабаў перадачы вялікіх аб’ёмаў інфармацыі. Інфаграфіка здольная не толькі арганізаваць вялікія аб’ёмы інфармацыі, але і наглядна паказаць суадносіны прадметаў і фактаў ў часе і прасторы, распавесці гісторыю, а таксама прадэманстраваць тэндэнцыі.

У Беларусі зараз не існуе адукацыйнай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне  інфаграфікі, аднак ёсць патрэба ў такіх спецыялістах у электронных і друкаваных СМІ і рэкламных кампаніях”.

Больш інфармацыі пра вядучага тут

Анатоль Гуляеў


Вядучы майстар-класу: “Методыка і практыка журналісцкага расследавання”.
Выкладчык ЕГУ, старшыня камісіі па этыцы БАЖ.
Нарадзіўся ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласці. Вучыўся, працаваў… Потым служба ў Савецкай Арміі — Ашхабадская танкавая дывізія, 180-ы полк. Кітайская мяжа ў 1969 годзе пад Семіпалацінскам — хто разумее… Медаль “За воинскую доблесть”…Працаваў у камсамольскім і партыйным апараце. Потым СМІ — рэдактар шматтыражнай газеты будаўнічага трэсту № 17 у Магілёве, абласная газета, штодзенная газета ЦК КПСС “Сельская жизнь” — уласны карэспандэнт па Беларусі. Выдавец і рэдактар некалькіх зачыненых газет: “День”, “Местное время”, Панарама”, “Вольны час”, “Пінская неделя”. Стваральнік і рэдактар сайту “Camarade.biz”…
“Маю прыгожую і разумную дачку-журналістку, а таксама разумнага і прыгожага сына-юрыста… Гэта — галоўнае што я маю”..

Марына Клінава

Вядучая майстар-класу “Свабодныя праграмныя інструменты для лічбавай журналістыкі”.

Жыве ў Мінску. Вывучала праграмаванне і вэб-дызайн у БТУ. Працуе дызайнерам.

На фестывалі прадстаўляла кампанію Sourcefabric, партнёра Фестывалю, распрацоўшчыка вольных праграмных інструментаў для лічбавых медыя арганізацый.

Сяргей Гарбачоў

Вядучы майстар-класа “Кухня дзелавой журналістыкі: патрабаванні да маладога журналіста”.

Дырэктар інфармацыйнага выдавецкага цэнтра  дома «КоммерсантЪ-Украина».

Надзвычай цікаўны ад прыроды. За свае 53 гады паспеў папрацаваць электрамантажнікам, дэпутатам гарадской рады, праграмістам, дырэктарам ліцэя, журналістам – і яшчэ ў спісе з дзесятак прафесій. Асноўная адукацыя – руская філалогіяя. У Ъ займаецца інфармацыйным маніторынгам і працай з журналістамі ў абласцях Украіны. Сфера інтарэсаў -новыя медыі, аптымізацыя працы з інфармацыяй, навучанне. Новыя медыі засвойваю актыўна і з задавальненнем дзялюся ведамі з калегамі.

Віталь Мароз

Вядучы майстар-класа “25 крэатыўных ідэй для кантэнта і дызайна інфармацыйнага онлайн выдання”.

Эксперт у новых медыя, кіраўнік супольнасці медыя-інаватараў MediaNext, якая аб’ядноўвае  каля 500 украінскіх журналістаў і блогераў.  На працягу апошніх трох гадоў кансультаваў шэраг украінскіх онлайн- СМІ, кіраваў запускам некалькіх адукацыйных і грамадскіх праектаў у сферы новых медыя.

Блогер з 2005 года, публіцыст для шэрагу украінскіх СМІ, атрымаў адукацыю ў Кіева-Магілянскай Акадэміі па спецыяльнасці “паліталогія”.

Андрэй Каравайка

Вядучы майстар-класа “Інтэрнэт-тэлежурналістыка супраць эфірнага тэлебачання”.

Журналіст, рэдактар і вядучы інтэрнэт-тэлебачання TUT.BY Суаўтар інтэрнэт-тб праекта “ХранаБлогія”. Блогер. Вядзе будыйскую калонку “Чистый взгляд с Андреем Коровайко” у часопісе “Yoga+life”. Лаўрэат прэміі “PR-персона”.  Працаваў на радыёстанцыях «Би-Эй», «Радио-Минск», «Радио TUT.BY».

Мар’юш Кавальчык


Вядучы майстар-класа “Інтэрв’ю – гэта не толькі размова”, удзельнік ток-шоу “Журналістыка -2020”.
Карэспандэнт, рэдактар часопіса PRESS. Друкаваўся ў штотыднёвіку “Wprost”, украінскіх газетах “Корреспондент”, “Країна”.

Іван Чарнічкін

Вядучы майстар-класа “Фотаздымак у СМІ”.

Фатограф часопісаў “X-Life”, “Фокус”, газеты “Камерсант”.

Удзельнік украінска-польскага майстар-класа па дакументальнай фатаграфіі “8+1”, World Press  Photo Joop Swart Masterclass.

Супрацоўнічаў з “Daily Telegraph”, “Frankfurter Allgemeine Zeitung”, “Officiel”, “PlayBoy”, “Русский Репортер”; агенствамі: REUTERS, AFP, Anzenberger; няўрадавымі арганізацыямі: World Health Organization, World Bank, Hope and Home for Children.

Алесь Залеўскі

Вядучы ток-шоу “Журналістыка -2020”.

Сябра “Беларускай асацыяцыі журналістаў”, рэдактар, вядоўца інфармацыйных і публіцыстычных праграм на Белсаце (у т.л. праграмы “Гарачы каментар” і “Тыдзень у Аб’ектыве”).

Андрэй Пачобут

Удзельнік ток-шоу “Журналістыка-2020”

Уласны карэспандэнт буйнога польскага выдання “Gazeta Wyborcza” ў Беларусі.
Сябра “Беларускай асацыяцыі журналістаў”.
Працаваў у газеце “Саюза палякаў на Беларусі” “Głos znad Niemna”, гродзенскіх выданнях “Местное время”, “День”, інтэрнэт-газеце “Пагоня”,  а таксама ўласным карэспандэнтам “Народнай волі”. Займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса “Саюза палякаў на Беларусі” “Magazyn Polski na uchodźstwie”.
Лаўрэат прэміі часопіса “ARCHE” “За сумленнае слова”, прэмій  імя Вітольда Гулевіча і імя Анджэя Вайцяхоўскага, заснаванай польскім “Radio ZET”, узнагароды студэнцкага аб’яднання “Mediatory 2011”, “Grand Press 2011” у намінацыі “Журналіст года”.

Віктар Марціновіч



Удзельнік ток-шоў “Журналістыка-2020”


Намеснік рэдактара “БелГазеты”, блогер радыё “Свабода”, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага факультэта

Яўген Ліпковіч

Удзельнік ток-шоў “Журналістыка ў 2020 годзе”.

Блогер, аўтар ідэі інтэрнэт-праекта “Гарбата ў вар’ятаў” .
“Точно так же как графоманство отличается от сочинительства, журналистика отличается от проституции: все должно быть во имя идеалов, а не за деньги”

Прапануем таксама паслухаць інтэрв’ю з некаторымі з экспертаў, якія ўдзельнічалі ў Другім Фестывалі моладзевай журналістыкі «Твой стыль» (Саша Маслава. “Быць журналістам: размовы з беларускімі прафесіяналамі”).
Па гэтай спасылцы даступная фотагалерэя выкладчыкаў з папярэдніх Фестываляў.

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"