Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Выступоўцы

У якасці вядучых майстар-класаў і прэзентацый у межах нашага Фестывалю мы запрашаем лепшых журналістаў-прафесіяналаў, якія працуюць у беларускіх і замежных СМІ.

На трох папярэдніх Фестывалях у якасці экспертаў выступалі рэпарцёры “Deutsche Welle” і “The Associated Press”, ВВС і “Rzeczpospolita”, рэдактары папулярных беларускіх сайтаў “Салідарнасць” і generation.by, “Ежедневник” і “Заўтра тваёй краіны”, вядоўцы тэлеканала “Белсат” і выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, замежныя эксперты па новых медыя, вядомыя беларускія журналісты. Пазнаёміцца з экспертамі ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі можна тут.

На сёлетні Фестываль мы таксама запрасілі цікавых і творчых людзей, знаўцаў сваёй справы, якія ахвотна падзеляцца з удзельнікамі Фестывалю сваімі ведамі і досведам.

Знаёмцеся з экспертамі ІV Фестывалю моладзевай журналістыкі.

 Яўген Валошын

Valoshyn

Вядучы майстар-класа “Следчы метад. Цяжкая артылерыя ў журналістыцы”.

Працаваў у некалькіх беларускіх газетах. Сёння ― журналіст “Еўрарадыё”. Шматразовы пераможца конкурса “Вольнае слова” ў намінацыі “Журналісцкае расследаванне”. Прадстаўнік ад Беларусі на апошняй Глабальнай канферэнцыі расследвальнікаў у Рыо (2013 год). Паглыбляецца ў такія тэмы, як наркагандаль, экстрымізм, карупцыя.

 

Дзмітрый Сурнін

surnin

Медыя-эксперт, трэнер, да 2012 года – галоўны рэдактар газеты «Мой район» (Масква).

Майстар-клас ”Дзе схаваныя гісторыі, праз каго іх распавядаць і дзе знайсці героя?”

У большасці выпадкаў журналісты розных выданняў робяць свае матэрыялы на аснове адной і той жа зыходнай інфармацыі. Як знайсці і распавесці сваю гісторыю? Чым тэма адрозніваецца ад гісторыі? Як з адной навінавай падставы выціснуць максімум разнастайных гісторый? Што трэба зрабіць, перш чым пачынаць працу? Як сфакусаваць працу над матэрыялам? Дзе шукаць герояў і ці патрэбныя яны? Эмоцыя ў тэксце, што гэта такое, навошта яна патрэбна і як яе не пераблытаць з аўтарскай ацэнкай?

Майстар-клас “Некалькі параўнальна простых спосабаў палепшыць змест выдання”.

Рэдакцыі вельмі часта скардзяцца на недахоп часу, рэсурсаў, кваліфікаванага персаналу. Гэтыя праблемы збольшага вырашальныя, калі ёсць кіраўнічая воля, разуменне задачы і гатоўнасць працаваць галавой. Пагаворым у прыватнасці аб: планаванні першых экранаў і першых палос, стылі, загалоўках, даступных спосабах візуалізацыі, альтэрнатыўных фарматах падачы тэксту.

Удзельнік ток-шоу “Журналістыка ў эпоху інфармацыйных войнаў”.

Аляксандр Багамолаў

Александр Богомолов

Вядучы майтар-класа “Дзелавая журналістыка ў інтэрнэце: якасна, хутка, нясумна”.

Сёння шматлікія інтэрнэт-рэсурсы, якія пазіцыянуюць сабе як дзелавыя СМІ, збіраюць не меншую аўдыторыю, чым забаўляльныя або грамадска-палітычныя медыя. Шэф-рэдактар ​​Forbes Russia Online Аляксандр Багамолаў раскажа пра тое, як сумныя лічбы ператвараюцца ў прывабную для карыстальнікаў інфармацыю, чаму біржавыя індэксы цікавей крымінальных гісторый і чаму трэба вучыцца, каб стаць добрым дзелавым журналістам.

Аляксандр Багамолаў скончыў факультэт журналістыкі МДУ ім. М.В.Ламаносава. Працаваў у шэрагу друкаваных і анлайнавых выданняў, уключаючы GZT.ru, «Новые известия», «Известия» і «Огонёк». У 2002-2006 гг. быў рэдактарам аддзелу надзвычайных сітуацый газеты “Новые Известия”, асвятляў тэракты ў Маскве, захоп школы ў Беслане. У 2006-2009 гг. – намеснік галоўнага рэдактара ​​сеткі незалежных газет «Мой район». З 2011 працаваў у «Московских новостях», спачатку рэдактарам аддзела «Город», затым галоўным рэдактарам сайта MN.ru, са жніўня 2013 года – галоўным рэдактарам выдання «Московские новости». З 20 лютага 2014 г. – шэф-рэдактар ​​парталу www.forbes.ru.

 

Глеб Лабадзенка

lab1

 

Вядучы майстар-класа “Рэпартаж: факты і фарбы”.

Нарадзіўся і жыве ў Менску. Працуе журналістам з 2000 года. Скончыў Коласаўскі ліцэй, журфак БДУ, Беларускі калегіюм. Працаваў у “Комсомольской правде” в Беларуси”, “Звяздзе”.  Ад 2011 года – фрылансер.

З 2014 – заснавальнік і выкладнік публічных курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”.

Трохразовы лаўрэат прафесійнай журналісцкай прэміі “Вольнае слова”.

На майстар-класе пойдзе гаворка пра тое, як надаць “плоскаму” тэксту аб’ём, стварыць эфект прысутнасці ў рэпартажы, знайсці і выгадна паказаць дэталі. Чаму рэпартаж — самы цікавы, аднак даволі рэдкі жанр беларускай журналістыкі? Чым адрозніваецца рэпартаж і справаздача з мерапрыемства?

Як метад рэпартажу можна ўжываць у іншых жанрах журналістыкі?

 

Вольга Тамашэўская

Вольга Тамашэўская

Вядучая майстар-класа “Журналістыка і бізнэс: як журналіст можа паўплываць на сітуацыю ў эканоміцы?”

Журналістка з больш чым 20-гадовым стажам працы. У мінулым – аглядальнік “Беларускай дзелавой газеты”, уласны карэспандэнт расійскіх газет “КоммерсантЪ”, “Время новостей”, мае досвед супрацы з Reuters і The Wall Street Journal. Сёння Вольга з’яўляецца піяр-менеджэрам Бізнэс-школы ІПМ.

 

Аляксандр Tarantino Ждановіч

жданович

Вядучы майстар-класа “Канцэртная фатаграфія”.

Эксперт раскажа, як, чым і навошта здымаць канцэрты, распавядзе пра нюансы акрэдытацыі, здымкі ў складаных умовах, абсталяванне і апрацоўку здымкаў. Удзельнікі майстар-класа атрымаюць адказы на свае пытанні.

З 2007 года – фатограф “Еўрарадыё”. З 2010 года і па сённяшні дзень здымае культурныя мерапрыемствы для грамадскай культурнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. На яго рахунку дзве персанальныя выставы канцэртнай фатаграфіі. Сярод асноўных заказчыкаў – кампанія “Будзьма беларусамі!”, клуб Re:Public, амбасады Швецыі, ЗША і Польшчы ў Беларусі, Інстытут імя Гётэ ў Беларусі, Польскі Інстытут ў Мінску, а таксама разнастайныя канцэртныя агенствы.яго канцэртныя і іншыя фотапрацы можна знайсці на сайце www.tarantino.by

 

Вадзім Шмыгаў

Вадзім Шмыгаў

Вядучы майстар-класа “Інфаграфіка для пачаткоўцаў: Што? Чаму? Дзе? Хто? Калі?”

Удзельнікі майстар-класа пазнаёмяцца з ужываннем інфаграфікі ў СМІ, масавай культуры і рэкламе, разгледзяць кейсы, абмяркуюць перспектывы развіцця інфармацыйнай графікі. Таксама ўдзельнікі пазнаёмяцца з асноўнымі інструментамі стварэння інфаграфікі, атрымаюць навыкі працы з дадзенымі.

Слухачам неабходна мець з сабой ноутбукі для практычнай працы.

Вадзім Шмыгаў працуе дызайнерам інфаграфікі на беларускім партале  TUT.BY, раней працаваў намеснікам кіраўніка рэдакцыі мультымедыя ў  ЗАТ  ”БелаПАН”.

“Інфармацыйная графіка — гэта самы малады з існуючых журналісцкіх жанраў і адзін з самых зручных спосабаў перадачы інфармацыі ў графічнай форме. Сімбіёз выявы і кароткага каментара ўжо даўно заваяваў лідзіруючыя пазіцыі ў вядучых выданнях свету. Сёння інфаграфіка — адзін з самых зручных спосабаў перадачы вялікіх аб’ёмаў інфармацыі. Інфаграфіка здольная не толькі арганізаваць вялікія аб’ёмы інфармацыі, але і наглядна паказаць суадносіны прадметаў і фактаў ў часе і прасторы, распавесці гісторыю, а таксама прадэманстраваць тэндэнцыі.

У Беларусі зараз не існуе адукацыйнай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне  інфаграфікі, аднак ёсць патрэба ў такіх спецыялістах у электронных і друкаваных СМІ і рэкламных кампаніях”.

Больш інфармацыі пра вядучага тут.

Ліна Казакова

Ліна Казакова

Вядучая майстар-класа “Гендар і мова: што такое гендарная адчувальнасць у журналістыцы”.

На майстар-класе паставіцца пад пытанне сцвярджэнне аб “нейтральнасці” і “натуральнасці” мовы. На канкрэтных прыкладах удзельнікі  разбяруць “закадаваны ў мове” сэксізм, а таксама прынцыпы працы з тэкстам, якія дазваляюць супрацоўнікам медыя не трапляцца ў пасткі гендэрных стэрэатыпаў. Акрамя гэтага, будуць прадстаўленыя важнейшыя паняцці гендэрнай лінгвістыкі, уключаючы тэрмін “жаночае пісанне”.

Ліна Казакова нарадзілася ў Менску. Скончыла журфак БДУ і магістратуру ЕГУ.

Працуе рэдактарам і перакладчыкам. Пяць гадоў выкладала ў ЕГУ ​​курс “Асновы літаратурнага майстэрства і рэдагавання”. Піша вершы і апавяданні.

 Алесь Залеўскі

Алесь Залеўскі

Вядучы ток-шоу “Журналістыка ў эпоху інфармацыйных войнаў”.

Сябра “Беларускай асацыяцыі журналістаў”, рэдактар, вядоўца інфармацыйных і публіцыстычных праграм на Белсаце (у т.л. праграмы “Гарачы каментар” і “Тыдзень у Аб’ектыве”).

 

Аляксандр Класкоўскі

Аляксандр Класкоўскі

Удзельнік ток-шоу “Журналістыка ў эпоху інфармацыйных войнаў”.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Прафесійна працуе ў медыях з 1978 года.

Рэдагаваў моладзевы часопіс “Парус” з накладам мільён асобнікаў, газету “Знамя юности” часоў перабудовы (800 тысяч асобнікаў).

Быў адным з распрацоўшчыкаў канцэпцыі і першым галоўным рэдактарам інтэрнэт-газеты Naviny.by.

Выкладаў майстар-клас сучаснай журналістыкі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня)

Цяпер — кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, палітычны аглядальнік, медыйны трэнер.

Лаўрэат прэміі імя Святланы Навумавай 2013 года ў намінацыі “Палітычная аналітыка”, прэміі імя Герда Буцэрыуса “Свабодная прэса Усходняй Еўропы” 2014 года.

 

 

 

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"