Збор рэчаў для сацыяльна неабароненых дзяцей на гарадзенскім форуме і ў Кантакце

budz-3-10Наш рух быў арганізаваны ў адной з сацыяльных сетак 25 лютага 2011 года.

Сутнасць руху заключалася ў матэрыяльнай дапамозе дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, забеспячэнні іх па магчымасці ўсім неабходным у патрэбнай колькасці. Да сярэдзіны 2011года былі таксама створаны тэмы ў іншых сацыяльных сетках з мэтай прыцягнення большай колькасці людзей.

Сутнасць дзейнасці спачатку заключалася ў тым, каб паспрабаваць у меру сваіх сіл забяспечыць дзяцей неабходнай колькасцю падгузнікаў, сродкаў гігіены, адзення, абутку. А таксама цацак, кніг, прадметаў ужытку. Чым часцей мы наведвалі розныя дзіцячыя дамы, тым больш пранікаліся даверам да нас адміністрацыі дадзеных устаноў. Пачалі наладжваць сувязі, цікавіцца, што неабходна ў першую чаргу.

Да нас сталі звяртацца з просьбамі ў дапамозе набыцця тых ці іншых рэчаў. Усю інфармацыю я вывешвала ў створаных інтэрнэт-суполках. Людзі адгукаюцца, прыносяць неабходныя рэчы, грошы. Пасля набыцця неабходнага, па папярэдняй дамоўленасці з той ці іншай установай, назначалася дата нашай паездкі да іх. Гэтая інфармацыя гэтак жа вывешвалася ў суполках, каб кожны жадаючы мог да патрэбнага часу пад’ехаць і прыняць удзел. На кожную паездку складаўся акт прыёму-перадачы перададзеных рэчаў, копіі або арыгіналы якіх захоўваюцца ў мяне. Гэтыя акты ў адсканаваным выглядзе гэтак жа вывешваюцца ў групах, каб людзі бачылі, што ўсё імі прынесенае дасягнула сваёй мэты і перададзена ў адпаведныя ўстановы.

Гэтак жа пад уплывам нашай дзейнасці людзі сталі праяўляць ініцыятыву: заклікаць да дапамогі супрацоўнікаў на сваіх прадпрыемствах, ладзіць акцыі (так была праведзена акцыя «падары дзецям кнігу», калі пры набыцці кніг пэўны адсотак адлічваўся на куплю кніг у дзіцячыя дамы. У выніку акцыі было набыта / сабрана больш за 100 кніг на суму больш за паўтара мільёна рублёў.) або прадаваць вырабы, зробленыя уласнымі рукамі, а за выручаныя грошы набываць што-небудзь неабходнае ў дзіцячыя дамы.

Такім чынам мы маем больш-менш сталую каманду, і вельмі шмат разавых перадач ад жыхароў нашага горада (у асноўным), гэтак жа супрацоўнічаем і з г.Мінскам, былі перадачы і з-за замежжа, ад пераехаўшых туды раней гарадзенцаў.

На дадзены момант мы падтрымліваем пастаянную сувязь з «домам дзіцяці змешанага тыпу », дзе ўтрымлівацца дзеткі ад 2 тыдняў да 3 гадоў, а з асаблівасцямі ў развіцці да 4-х, з дзіцячым домам на пр. Я.Купалы, дзе жывуць дзеці ад 4 да 17 гадоў, сацыяльна-педагагічным цэнтрам па вул.Урублеўскага, дзе дзеці ўтрымліваюцца часова, узрост ад 3-4 да 18 гадоў, з інфекцыйнай бальніцай – па іх просьбах, з аддзяленнем для нованароджаных і неданошаных дзяцей абласной дзіцячай бальніцы.

Гэтак жа плануем з часам пашырыць круг сваіх сувязяў з іншымі ўстановамі, дзе ўтрымліваюцца дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, і дзеці-сіроты.

Ветка на гарадзенскім форуме: http://forum.grodno.net/index.php?topic=756261.0

Суполка ў Кантакце: http://vk.com/club32879936


CACKLE comment system