Зробім навагодняе свята для дзетак разам! Акцыя ў Кантакце

budz-3-11Усё пачалося з ідэі арганізаваць для сацыяльна неабароненых дзетак навагодняе свята – сабраць розныя рэчы і падарункі і перадаць іх у дзіцячыя прытулкі. Для гэтага ў Кантаце з 1 снежня 2012 года пачала працаваць суполка (http://vk.com/event45700711) з мэтай прыцягнуць як мага больш людзей да рэалізацыі гэтай ідэі.

 Неабходны былі вопратка, цацкі, сродкі гігіены, абутак, кніжкі. Спачатку асабліва ніхто не адгукаўся – людзі распаўсюджвалі інфармацыю пра акцыю, але дапамагаць ніхто не спяшаўся. Тады мы пачалі распаўсюджваць інфармацыю не толькі ў Кантакце, але яшчэ і на Гарадзенскім форуме і ў Аднакласніках. І справа зрушылася з мёртвай кропкі. Людзі пачалі тэлефанаваць, а пасля і прывозіць рэчы. Здымкі ўсіх рэчаў размяшчаліся ў суполцы. Таксама там жа з’явілася Кніга падзякі, дзе мы дзякавалі ўсім, хто аказаў нават мінімальную дапамогу дзеткам. Інфармацыя пра акцыю распаўсюдзілася на гарадзенскія універсітэты – ва ўсіх дэканатах таксама пачаўся збор рэчаў.

 Праблема ў тым, што трэба не проста захацець дапамагчы, яшчэ трэба сабраць рэчы і прывесці іх у парадак, прайсці санстанцыю або хімчыстку і мець машыну, каб усё гэта завезці ў пункт назначэння. Таму і нарадзілася гэта акцыя. Да некаторых людзей, каму было складана самому падвезці рэчы, мы пад’язжалі самі.

 Мяккія цацкі, якія не прымаюцца ў дзіцячых прытулках, але якія вельмі актыўна везлі людзі, мы перадавалі ў малазабяспечаныя сем’і, дзе вырашаецца пытанне пазбаўлення бацькоў бацькоўскіх правоў. Такім дзетакм таксама патрэбна дапамога! І яны таксама вераць у цуды на навагоднія святы.

 Мы сабралі рэчы не толькі для Дома малюткі, але і для дзіцячага прытулку на Гая.

Акцыя з поспехам прайшла, але суполка працягвае сваю дзейнасць. Зараз таксама праводзіцца збор рэчаў для сацыяльных дзетак, якія жывуць у нястачы.

 Вельмі важным дасягеннем суполкі з’яўляецца тое, што мы не толькі сабралі рэчы для дзяцей, але яшчэ і расказалі пра праблему шырокаму колу людзей, дзякуючы чаму з’явіліся асобныя ініцыятыўныя групы, якія самі пачалі займацца зборам рэчаў. І гэта вельмі важна.


CACKLE comment system