“Зялёная мапа Гродна”

budz-2-1Навошта захоўваць у шафах старыя, але дабротныя рэчы, калі іх можна аддаць тым, хто жыве ў нястачы, непатрэбныя кнігі падарыць бібліятэцы, інтэрнатам альбо турме, шкодныя батарэйкі выкінуць ў спецыяльныя кантэйнеры, устаноўленыя ў крамах горада, а адходы здаць на перапрацоўку?

Зараз з дапамогай “Зялёнай мапы” гарадзенцы змогуць хутка выявіць бліжэйшае месца, куды можна здаць на пераапрацоўку адходы, ці дзе знайсці новага гаспадара для непатрэбных рэчаў. На мапе прадстаўлены месцы ў Гродна, куды можна здаць паперу, шкло, пластык, метал, аддаць на ўтылізацыю батарэйкі, прадметы з ртуццю і аўтаадходы, а таксама месцы, куды можна прынесці мэблю, адзенне, бытавую тэхніку і кнігі.

Улетку 2012 года ў Беларусі з’явілася “Зялёная мапа”, створаная для Мінска. Гарадзенская ініцыятыва “Зялёны Гродна” выйшла на яе стваральніка, “Цэнтр экалагічных рашэнняў”, з прапановай пашырыцца і на Гродна. У зборы дадзеных дапамагалі карыстальнікі сацыяльных сетак і інтэрнэт-форумаў, а таксама аддзел дзяржаўнага кантролю за абыходжаннем з адходамi Камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Стварэнне “Зялёнай Мапы” для Гродна запоўніла яшчэ адну белую пляму ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. Цяпер на ўсе пытанні “Дзе здаць?”, “Каму аддаць?” ёсць адказ “Глядзі зялёную мапу”.

Зялёная мапа – праект грамадзянскі. Кожны можа дапамагчы ў пошуку новых пунктаў прыёму другаснай сыравіны і адходаў, а таксама месцаў, дзе можна пакінуць тое, што вам ужо не трэба; ажыццявіць праверку якасці працы існуючых пунктаў і пакінуць свой водгук аб іх; распавесці сябрам і знаёмым аб гэтай мапе, запрасіць іх здаваць адходы на пераапрацоўку і дзяліцца непатрэбнымі рэчамі.

Акрамя гэтага, спіс пунктаў прыёму, якія былі адлюстраваны на мапе, можна спампаваць адным дакументам: Зялёная мапа Гродна. Абноўлена 04.10


CACKLE comment system